FANDOM


Боты' — гэта невялікія праграмы або скрыпты, якія робяць аўтаматычныя праўкі на Вікі, дапамагаючы ўдзельнікам здзяйсняць мноства аднолькавых або невялікіх руцінных правак. Напрыклад, перамяшчэнне групы старонак у новую катэгорыі, замена аднаго слова на іншае, даданне шаблонаў, прастаўленне міжмоўных спасылак.

Статус бота Edit

Так як робат можа здзейсніць вельмі шмат правак за час сваей працы, што «загрязніт» старонку Свежых правак, можна прысвоіць яму статус бота. У гэтым выпадку яго праўкі будуць схаваныя на старонцы Свежых правак, хоць іх заўседы можна будзе праглядзець, націснуўшы спасылку «Паказаць праўкі робатаў».

Каб атрымаць такі статус для робата, калі ласка, звяжыцеся з супрацоўнікамі Вікія праз Адмысловае:Contact або звярніцеся да ўдзельнікаў, якія маюць статус helper.

Важныя заўвагі Edit

Боты на Вікія абавязаны мець абмежаваную хуткасць рэдагавання, каб яны не перагружалі сервера адкрыццем і захаваннем старонак за вельмі кароткі прамежак часу.

Старонка ўдзельніка-бота павінна выглядаць наступным чынам:

  • павінна быць выразна напісана, што гэты ўдзельнік — бот.
  • павінен быць паказаны ўладальнік бота.
  • павінна прысутнічаць спасылка на старонку абмеркавання ўладальніка бота.

Звычайныя ўдзельнікі павінны неадкладна звярнуцца да адміністратара Вікі, каб ен заблакаваў робата, калі яго аўтаматычныя праўкі некарэктныя або выклікаюць парушэнні ў працы Вікі.

Дадатковая інфармацыя Edit

Для атрымання дадатковай інфармацыі па стварэнні і наладзе ботаў можна паглядзець наступныя крыніцы на расейскай мове:

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.