FANDOM


Рэдагаванне - ключавы працэс для любой вікі. Каб перайсці да рэдагавання шуканай старонкі, націсніце кнопку «Рэдагаваць» уверсе старонкі.

Новы візуальны рэдактар Edit

Усе ананімныя ўдзельнікі Вікія рэдагуюць старонкі вікіпраектаў ў новым візуальным рэдактары. Гэты ж рэдактар прапануецца па змаўчанні ўсім новым удзельнікам Вікія. Новы візуальны рэдактар адрозніваецца тым, што ў акне рэдагавання вы бачыце тэкст і іншы кантэнт на старонцы таксама, як ен выглядае пасля публікацыі старонкі. Такім чынам, вы можаце ў рэжыме рэальнага часу бачыць, як мяняецца старонка разам з вашымі праўкамі.

Класічны візуальны рэдактар Edit

Удзельнікі могуць выбраць класічны візуальны рэдактар як рэдактар па змаўчанні ў асабістых наладах. Таксама ў яго можна перайсці, націснуўшы на стрэлкі побач з кнопкай «Правіць» і выбраць опцыю «Класічны рэдактар». У класічным візуальным рэдактары інструментах адведзена больш месца, але шаблоны прадстаўлены абразкамі ў выглядзе кавалачка пазла. Для таго, каб убачыць, як старонка будзе выглядаць пасля вашых правак, трэба націснуць на кнопку «Прадпрагляд».

Рэжым зыходнага кода Edit

Гэты рэжым есць як у новым візуальным рэдактары, так і ў класічным. У рэжыме Зыходнага кода для рэдагавання выкарыстоўваецца вікітекст.

Каб перайсці ў рэжым Зыходнага кода ў класічным візуальным рэдактары, перайдзіце на ўкладку «Зыходны код» уверсе старонкі. Таксама, калі на старонцы прысутнічае шмат шаблонаў або тэгаў, то класічны рэдактар можа прымусова перамыкацца ў рэжым Зыходнага кода. У новым візуальным рэдактары перайсці ў рэжым Зыходнага кода можна, націснуўшы на кнопку 30px і выбраўшы опцыю «Зыходны код». Новы візуальны рэдактар ніколі прымусова не перамыкаецца ў рэжым Зыходнага кода.

Агульныя парады Edit

  • Каб запісаць свае праўкі, націсніце на кнопку «Запісаць» уверсе справа над вобласцю рэдагавання.
  • Калі вы не хочаце захоўваць свае праўкі, націсніце на кнопку «Адмена» у новым візуальным рэдактар, клікніце па назве старонкі уверсе або проста зачыніце ўкладку браўзэра з рэдактарам.
  • Усе вашыя праўкі, а таксама праўкі іншых удзельнікаў, захоўваюцца ў старонкі гісторыі.

Выбар рэдактара Edit

Выбраць рэдактар, які вы будзеце выкарыстоўваць па змаўчанні, можна на старонцы асабістых налад, на ўкладцы Рэдагаванне.

Опцыя Значэнне
Новы візуальны рэдактар Вікія Пры рэдагаванні ўключаецца новы візуальны рэдактар.
Класічны візуальны рэдактар Пры рэдагаванні ўключаецца класічны візуальны рэдактар. Аднак калі на старонцы шмат шаблонаў і складанага кода, то ен аўтаматычна перамыкаецца ў рэжым Зыходнага кода.
Зыходны код Рэжым Зыходнага кода ў класічным візуальным рэдактары ўключаецца заўседы на ўсіх старонках.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.